Здарэнне адбылося ў вёсцы Кадукова Сененскага раёна. 22 снежня каля паловы на 7 вечара ў МНС паступіла паведамленне, што гарыць прыватны дом. Пакуль ратавальнікі даехалі да месца, то дом выгарэў да стану "неаднаўлення" - не толькі пагарэлі сцены, але і абліўся дах.
На двары ў гэты час знаходзіўся сын гаспадыні хаты. Ён змог сам выйсці з хаты, але маці засталася ўнутры і ўжо на момант тушэння пажару было відавочна, што загінула. Як распавёў сам сын гаспадыні, разам з маці яны выпівалі перад пажарам. Галоўная разглядаемая прычына пажару - не патушаная сынам цыгарэта.