Адзін з тэлеграм-каналаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі, раніцай паведаміў пра няшчасны выпадак у Асінторфе Дубровенскага раёна. Мужчына, якога накіравалі чысціць снег з трохпавярховага дома, зваліўся з даху. Прычына здарэння ў тым, што ён абапёрся на самаробную канструкцыю, якую зрабілі жыхары дома - дах балкона. Разам з дахам мужчына паляцеў на зямлю.
На шчасце, мужчына быў не адзін і яго калега змог выклікаць хуткую дапамогу.