Яшчэ 19 снежня ў панядзелак вечарам каля 8 гадзін у Сененскае МНС паступіла паведамленне пра патануўшага чалавека. Сапраўды побач з вёскай Турава, не далёка ад раёцэнтра ў возеры Сененскім ратавальнікі выявілі ўжо мёртвае цела мужчыны. Ім аказаўся 74-гадовы пенсіянер, які мог пайсці на рыбалку і праваліўся пад лёд.
Падрабязнасці здарэння пакуль ратавальная служба не паведамляе.