Здарэнне адбылося днём 21 снежня ў Асінторфе, але ў СМІ інфармацыя патрапіла толькі сёння раніцай, дзякуючы "экстрэмісцкім" каналам. Следчы камітэт апублікаваў дадатковую інфармацыю пра здарэнне.
43-гадовы мужчына мусіў адбіць наледзь з даху трохпавярховіка. Абапёршыся на самаробны дах балкона ён зваліўся разам з сякерай і тым самым дахам балкона на зямлю. Следчыя, дарэчы, лічаць, што прысутнічае віна і работніка, бо і ў яго, і ў яго напарніка не было страховачных паясоў.
Мужчына атрымаў значныя пашкоджанні і зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.