27 снежня ў 19:17 ва УУС Аршанскага райвыканкама паступіла паведамленне аб выяўленні трупа жанчыны ў вёскі Якаўлевічы.
Падчас правядзення праверкі па ўказаным паведамленні высветлілася, што неўстаноўленая асоба, якая кіравала неўстаноўленым аўтамабілем каля 19 гадзін, рухаючыся па вуліцы Цэнтральнай, у раёне скрыжавання з вуліцай Сяржантава ўчыніла наезд на пешахода 1958 года нараджэння. Жанчына рухалася па ўзбочыне ў спадарожным з аўтамабілем напрамку.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння пенсіянерка ад атрыманых траўм памерла на месцы. Кіроўца з месца аварыі ўцёк.
ДАІ шукае сведкаў і відавочцаў здарэння. Усіх, хто мае інфармацыю, просяць звярнуцца ў ДАІ па тэлефонах: 721-44-44, 621-44-44 або на лінію 102.