Здарэнне адбылося 30 снежня, але ў які час дакладна не вядома. Труп загінулай жанчыны быў знойдзены каля 20:30 не далёка ад Юрцава на трасе М1. Па знешніх прыкметах, відавочна, што адбылася аварыя ў якой жанчына загінула як пешаходка. Але ж кіроўца з'ехаў з месца здарэння.
Цяпер ДАІ шукае кіроўцу-забойца.
Падобнае здарэнне адбылося за некалькі дзён - 27 снежня - на трасе Е95. Тады таксама загінула жанчына, а кіроўца быў знойдзены меньш чым за суткі.