9 студзеня ў 14-23 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вуліцы Магілёўскай у Воршы.
Да месца паведамлення былі неадкладна накіраваны падраздзяленні Аршанскага гаррайаддзелу па надзвычайных сітуацыях, паведамляюць у МНС.
— Калі мы прыбылі на месца пажару, візуальна нічога незвычайнага не адбывалася, — распавёў ратавальнік Станіслаў Сямянькоў. — Але толькі мы ўвайшлі ў пад’езд, стала відавочна, што адна з кватэр гарыць — усе лесвіца была ў дыме. З таварышам Іллём Сальнікавым мы абследавалі пляцоўку. Дзверы ў кватэру, дзе адбывалася гарэнне, былі не зачыненыя. Практычна каля самага ўваходу на раскіданых рэчах і прадметах ужытку ляжаў мужчына. Ён быў без прытомнасці. Мы ўзялі яго на рукі і вынеслі ў пад’езд. Ён ужо ачуўся і не разумеў, што адбываецца вакол. Мы перадалі яго медыкам для дыягностыкі стану здароўя і шпіталізацыі. На гэтай жа пляцоўцы ў кватэры прасілі дапамогі тры жанчыны — іх таксама вывелі на вуліцу.
Патрабавалася дапамога іншым жыхарам. Усяго былі эвакуіраваны шэсць чалавек, сярод іх адно дзіця.
Як высветлілася пазней, гаспадар кватэры нідзе не працаваў і пражываў адзін. Прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала неасцярожнасць пры курэнні выратаваным мужчынам.