Тыднёвая зводка Магілёўскага абласнога МНС паведамляе пра дзве трагедыі ў суседніх з Аршанскім раёнах. Першы пажар, пра які ідзе гаворка, адбыўся 7 студзеня на праваслаўнае Раство ў Шклоўскім раёне. У вёсцы Плешчаніцы каля 19 гадзін загарэўся жылы дом і, па меркаванні суседзяў, у ім мусіў знаходзіцца мужчына. І суседзі мелі рацыю. Сапраўды, пасля тушэння пажару, калі ратавальнікі ўжо разбіралі завалы, у адным з разбураных пакояў пад падлогай знайшлі згарэлы труп пенсіянера 1956 года нараджэння.
У ноч з 8 на 9 студзеня каля 12 гадзін пажар адбыўся ў вёсцы Зубры Горацкага раёна. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, то дом ужо не толькі моцна згарэў, але і часткова рухнуў. Тут загінуў мужчына 1972 года нараджэння.