Інспекцыя па ахове жывёльнага і рассліннага свету паведамляе пра арыгінальны выпадак у суседнім Сенненскім раёне. На трасе Орша-Лепель нехта на аўтамабілі збіў лася, прынамсі, так высветлілі супрацоўнікі інспекцыі. Хто збіў жывёлу так і не вядома, але ж лось часткова быў раздзеланы. Нехта разрэзаў цела жывёлы, дастаў адтуль найбольш каштоўныя для ежы вантробы і некаторую частку філейнай частцы мяса. Машыну не знайшлі, але на месцы знайшлі сляды ровара і ботаў. Відавочна гэта былі боты не забойцы, а таго, хто выразаў мяса.
І гэта была правільная здагадка. Сапраўды забойца і раздзельшчык - розныя людзі. Вечарам па той жа дарозе дзе ўжо валяўся лось ехаў мясцовы жыхар на ровары. Пабачыўшы такую колькасць мяса яму па-гаспадарску стала шкада дабра. Роварыст дастаў нож і выразаў печань, ныркі ды іншыя кавалачкі жывёлы. Склаў гэта ўсё ў пакет ды паехаў дамоў. Па слядах інспектары выйшлі да хаты мужчыны. Спачатку на ровары пабачылі сляды крыві, потым у лазні знайшлі і само мяса.
Атрымліваецца, што той хто збіў лася і з'ехаў з месца здарэння пакуль пазбегнуў пакарання. Але вось гэты гаспадарлівы селянін будзе пакараны за тое, што скарыстаўся сітуацыяй. Цяпер яму пагражае ў тым ліку і паўнавартасны тэрмін у калоніі.