Як паведамляе зводка міліцыі, здарэнне адбылося вечарам 23 студзеня, калі на вуліцы ўжо было дастаткова цёмна. 55-гадовы жыхар Барані пераходзіў чыгуначныя рэйкі з роварам каля прыпыначнага пункта Пагост.
На гэтым участку дарогі цягнікі разганяюць вялікую хуткасць - каля 100 кіламетраў у гадзіну. І хаця машыніст запусціў механізм экстранага тармажэння, але на такой хуткасці спыніцца імгненна немагчыма. У выніку цягнік наехаў на бараньца і збіў яго на смерць.