Гаворка ідзе пра здарэнне, якое адбылося 23 студзеня каля 19-35 побач з вёскай Пагост. Першапачаткова міліцыя паведамляла, што 55-гадовага бараньца з роварам збіў цягнік. БелТА ўдакладняе, што гэта быў грузавы цягнік, які ехаў з Баранавічаў у Смаленск.
А далей становіцца зусім цікава. Паводле дзяржаўных журналістаў, мужчына з роварам не пераходзіў чыгунку, а ляжаў на рэйках побач са сваім двухколавым транспартным сродкам. Чаму ён ляжаў на рэйках і не зрэагаваў нават калі машыніст уключыў рэжым экстранага тармажэння? Такое можна было б патлумачыць алкаголем, але ж экспертыза паказала, што жыхар Барані быў цвярозым. І ад таго сітуацыя становіцца зусім незразумелай. Таму зараз цела загінуўшага адпраўлена на экспертызу і толькі далейшае расследванне можа патлумачыць прычыны таго, што адбылося.
А мужчына загінуў на месцы. Таварняком яму адрэзала ногі і машыністам давялося даставаць цела з колавых параў.