00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

4 гады за тэлефоны

25.01.2023 12:55

1538 праглядаў, 0 каментароў

Суд вынес прысуд прадаўцу-кансультанту, якая ў Аршанскім раёне афармляла растэрміноўкі на карыстальнікаў, а тэлефоны забірала сабе і перапрадавала.

Раней мы пісалі пра затрыманне жанчыны, якая займалася махінацыямі з мабільнымі тэлефонамі. Следства ўстанавіла, што абвінавачаная, займаючы пасаду прадаўца-кансультанта гандлёвых аб’ектаў, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, у перыяд з 22 студзеня па 29 сакавіка 2021 года і з 15 ліпеня па 22 снежня 2021 года шляхам афармлення заведама фальшывых дакументаў на набыццё тавару з растэрміноўкай плацяжу завалодала 13 мабільнымі тэлефонамі, якія належаць СТАА «МТС», прычыніўшы апошняму маёмасную шкоду на агульную суму 16 849,76 рубля.

Тэлефоны прадавец забірала сабе, а затым рэалізоўвала іх па цане, ніжэйшай за рынкавую, прысвойваючы атрыманыя ад продажу грошы.

Абвінавачаная віну прызнала ў поўным аб’ёме, у зробленым шчыра раскаялася, добраахвотна часткова кампенсавала маёмасную шкоду.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 і ч.3 арт. 210 КК Беларусі (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены паўторна, у буйным памеры) і па сукупнасці злачынстваў прыгаварыў да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленнем права займаць пасады звязаныя са здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў, на 5 гадоў.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 4 гады за тэлефоны

Суд вынес прысуд прадаўцу-кансультанту, якая ў Аршанскім раёне афармляла растэрміноўкі на карыстальнікаў, а тэлефоны забірала сабе і перапрадавала.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение