У панядзелак у Оршы адбыўся невялічкі выбух. Як паведамляе міліцэйскі дэпартамент "Ахова", выбух пачулі патрульныя гэтай службы пасля чаго накіраваліся ў бок гуку. Як высветлілася, прычына выбуху - аўтамабіль, які загарэўся пад час руху. Калі ахоўнікі прыехалі на месца, аўто зжо стаяла на збочыне, яго кіроўца спрабаваў патушыць адкрытае полымя. Небяспекі дадавала яшчэ і тое, што аўтамабіль быў на газу, які мог выбухнуць паўнавартасна.
Двума патрульнымі нарадамі і некалькімі вогнегаснікамі міліцыянтам удалося збіць полымя. Ніхто з людзей не пацярпеў, чаго не скажаш пра машыну.