Нажаль, у Аршанскім раёне яшчэ адзін пажар скончыўсся трагічна. Прэс-служба МНС паведамляе, што ў вёсцы Смётанка вечарам апошняга дня студзеня загарэўся прыватны дом. Будынак гарэў не адкрытым полымем, але моцна задыміўся. Пражываў там самотны мужчына-пенсіянер 1959 года нараджэння.
На вялікі жаль, пасля тушэння пажару побач з ложкам быў знойдзены труп мужчыны. Магчымая прычына пажару - неасцярожнае урэнне гаспадара дома.