У першай палове дня мы ўжо пісалі, што ў Аршанскім раёне на пажары загінуў пенсіянер. І ўжо зараз мусім пісаць пра яшчэ адзін выпадак калі пенсіянер ледзь не загінуў у нашым рэгіёне. Праўда, яму пашанцавала крыху больш.
Пажар адбыўся ў суседнім Лёзненскім раёне, у райцэнтры 31 студзеня каля 20 гадзін. Гарэла кватэра ў шматкватэрным доме. У жыллі пражываў пенсіянер 1949 года нараджэння разам з сынам. Праўда сына дома не было. Калі ратавальнікі змаглі ўвайсці ў задымленае памяшканне, то каля ложку знайшлі цела пенсіянера. Ён быў яшчэ жывы, але без прытомнасці і моцна абгарэлы. Медыкі канстатавалі ў яго апёкі 90% цела.
На дадзены момант мы можам казаць, што мужчыне пашанцавала — ён выжыў. Але ці зможа ён выжыць пры такіх вялікіх апёках — гэта вялікае пытанне.