Не так даўно мы пісалі пра аварыю на вуліцы Астроўскага дзе легкавы аўтамабіль ўехаў у машыну таксі. А сёння зноў аварыя з удзелам таксім. Прычым на вуліцы Першамайскай, якая, па-сутнасці, працяг вуліцы Астроўскага. На гэты раз падобна на тое, што вінавата таксі, калі, канешне, грузавічок не здаваў задам па дарозе.
Таксі проста ўехала грузавіку фірмы «Ніка» у зад. Звычайна такое бывае калі кіроўца задняй машыны не вытрымаў дыстанцыю.