На сваім выступе ў Оршы кандыдат навук Леанід Злотнікаў распавёў, што сёняшняя эканамічная мадэль найбольш параўнальная з Германскай мадэллю сацыялізму, якая была сфармаваная пры Гітлеру. Яе асаблівасць - поўны кантроль улады над эканомікай, што паказвае яе як азіяцкую эканамічную мадэль, хаця і народжаную ў Еўропе. Па меркаванні эканаміста, Такая мадэль сёння адпавядае беларускаму менталітэту, бо беларусы не паспелі зразумець рынак, прывыкнуць да яго. Нажаль, гэтая мадэль сама па сабе не эфектыўная, а ў беларускіх умовах вядзе ў нікуды - Беларусь як краіна спажывае больш чым зарабляе. Каб затыкаць бюджэтныя дзіркі краіна пастаянна пазычае. Старыя пазыкі аплочваюцца новымі. У выніку ўжо зараз Беларускаму ўраду пазычаюць усё меней, крэдытны рэйтынг стаў скрайне нізкім.
Выхад з сітуацыі Леанід Злотнікаў бачыць у змене сёняшняй мадэлі на больш эфектыўную мадэль, напрыклад, мадэль рынкавага сацыялізму, але не ў тым выглядзе як яго разумее сёняшняя ўлада, а ў класічным. Бюджэтныя ж дзіркі лепш затыкаць не крэдытамі, а шляхам продажу дзяржаўнай маёмасці.
На відэа: Леанід Злотнікаў пра тое як укаранілася сёняшняя сістэма
На відэа: Леанід Злотнікаў адказвае на пытанне ці ўратуе эканоміку Расіі пастаўкі ў Кітай
На відэа: Леанід Злотнікаў пра заробак у 500$