Прадаўшчыцы адной з крамаў заўважылі знікненне некалькіх дарагіх бутэлек алкаголю і выклікалі дэпартамент "Ахова". Было гэта на 8 сакавіка - паведамляе сам дэпартамент "Ахова" і адразу ж з'явілася думка, што нехта на халяву вырашыў адсвяткаваць жаночае свята за кошт прадаўшчыцаў. Па досведзе было вядома, што далёка з накрадзеным такія людзі не сыходзяць. Вось і пачаў патруль "Аховы" прачэсваць бліжэйшы раён, па відэа бачна, што мікрараён каля Магілёўскай вуліцы. Тым больш, прыкметы ў міліцыянтаў ужо былі - увесь працэс выбару алкаголю і крадзяжу яго быў засняты на крамныя камеры.
І вора знайшлі, ён сапраўды ішоў святкваць. Дакладней ужо прыйшоў і стаяў каля вакна (напэўна сваёй жанчыны) з букетам цюльпанаў. Рамантыка затрымалі прама пад вакном калі ён хацеў заплечнік з накрадзеным перадаць будучай субутэльніцы ці субутэльніку. Сярод скрадзенага знайшлі бутэльку марціні, яўна для жанчыны, і некалькі літровых бутэлек гарэлкі, напэўна, яны патрэбныя былі калі б не падзейнічала марціні.