Міліцыя паведаіла, а хуткая падцвердзіла, што на трасе М1 учора вечарам адбылася аварыя ў якой некалькі чалавек атрымалі траўмы. Дарога на М1 зараз дастаткова слізкая і кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, выкінула з дарогі пасля чаго яна перакулілася.
З 7 чалавек, якія былі ў мікрааўтобусе, 6 атрымалі траўмы. Траўмы ў тым ліку і рэзаныя, з-за пабітага шкла. Усе шасцёра былі дастаўленыя ў мясцовую бальніцу. Але сярод іх быў 17 гадовы падлетак, які раніцай адправіўся траўматалогію аршанскай бальніцы.