Раніцай мы ўжо паведамлялі, што на трасе М1 перакуліўся расейскі мікрааўтобус і ў аварыі ёсць пацярпелыя. Але гэта не адзіная аварыя.
Раніцай, калі сонца яшчэ не прагрэла дарогу і пакрыццё было дастаткова слізкае, на трасе М1 адбылося яшэ як мінімум дзве аварыі. У адной з іх фура вылецела з дарогі і таксама перакулілася.
У другой аварыі сутыкнуліся тры легкавушкі - гэта адбылося не далёка ад развязкі на Коханава, адпаведна, у суседнім Талачынскім раёне. Падрабязнасцяў гэтых аварыяў мы пакуль не ведаем.