Пажар адбыўся ў ноч з 12 на 13-е сакавіка ў вёсцы Туровічы. Паведамленне пра здарэнне ў супрацьпажрную службу паступіла а палове на другую ночы. Дом належыць жанчыне, якая жыве ў Оршы, але з яе згоды ў доме пражывалі двое мужынаў. Аднаму з іх 41 год, другому 37. Ім пашанцавала - не зважаючы на поздні час, яны змаглі самастойна пакінуць месца пажару, але ж абодва ўсё адно атрымалі апёкі. Па іх меркаванні апёкі былі не значныя, таму ад шпіталізацыі яны адмовіліся.
Галоўная разглядаемая прычына пажару - неасцярожнае курэнне.