Як высветлілася, гэта была адна сям'я, якая вырашыла пакатацца па цікавых месцах Беларусі, прынамсі, такую версію агучыў тэлеканал АНТ. У аварыю яны патрапілі ў Талачынскім раёне на трасе М1 учора вечарам. З 7 чалавек 6 у выніку апынуліся ў талачынскай бальніцы. Але пад вечар сёняшняга дня пасля аказання першаснай дапамогі 5 пацярпелых ужо адпусцілі дамоў з лёгкімі перабінтаванымі траўмамі.
Пакуль у медычнай установе застаецца толькі 17-гадовая дзяўчынка. Якую ноччу перавезлі ў Оршу. Яна ляжыць у рэанімацыі, яе стан ацэньваецца як "сярэдняй цяжкасці".