12:00

-2

4 м/с

1002 гПа

15:00

-1

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Рэальна страшная гісторыя. Фота

17.03.2023 21:43

1505 праглядаў, 0 каментароў

П’яны з асаблівай жорсткасцю забіў сваю маці

Здарэнне адбылося яшчэ ў верасні мінулага года, але цяпер пра яго паведаміў Следчы камітэт, бо цалкам скончылася следства. Цяпер справа будзе перададзеная ў пракуратура, а пасля іхняй праверкі дойдзе да суда. Увесь гэты час забойца будзе знаходзіцца пад вартай.

Мужчына позднім вечарам прыйшоў да бацькоў моцна п’яны. Падобна на тое, што ён хацеў проста паканфліктаваць і для гэтага патрэбны быў толькі повад. Повад аказаўся банальнейшы — яму не спадабалася якую перадачу яго пажылыя бацькі глядзяць па тэлевізары. П’яны запатрабаваў пераключыць праграму на што бацька працягнуў яму пульт. Але ж справа была не ў пульце і не ў перадачы. Патрэбны быў повад. Тут жа сын схапіў свайго бацьку за руку і скінуў старога з канапы. Паляцелі ўдары. На збіццё бацькі адрэагавала маці.

Маці знаходзіла тут жа ў пакоі, ляжала на ложку, бо не магла самастойна хадзіць. Калі яна закрычала, то сын перакінуў сваю агрэсію на яе. Скінуў з ложка і пачаў збіваць ляжачую на падлозе 76-гадовую жанчыну. Гэта дало паўзу бацьку, які выбег з хаты і схаваўся ў сараі. У сараі пажылы мужчына правёў усю ноч пакуль п’яны сын не сыйшоў з бацькоўскага дому раніцай. Толькі тады бацька асмеліўся зайсці ў хату дзе на падлозе пабачыў збітую ўласным сынам сваю жонку.

Падняцца назад на дожак жанчына не магла, адпаведна, усю ноч яна праляжала на падлозе і ў гэтай позе час ад часу яе збіваў сын. Ад выкліку хуткай дапамогі жанчына адмовілася і праз некаторы час памёрла.

Потым патолагаанатамы налічылі ў жанчыны 81 удар нанесены п’яным сынам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэальна страшная гісторыя. Фота

П’яны з асаблівай жорсткасцю забіў сваю маці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение