00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Даспехі ўнуку за кошт фірмы

18.03.2023 07:45

1466 праглядаў, 0 каментароў

Унучак якасна скарыстаўся дзядулінай службовай картай

Дзве цікавыя гісторыі пра маніпуляцыі з банкаўскімі картамі ў Оршы апублікаваў тэлеграм-канал "Цифровая грамотность". Адна з іх распавядае пра аршанку ў якой з карты было спісана 700 рублёў. Як высветлілася, з карты гэтыя грошы ніхто не зняў, а аплаціў гэтымі грашыма нейкія паслугі ў сацыяльнай-сетцы Цік-ток. Пакуль міліцыя не высветліла хто гэта зрабіў.

Другі выпадак больш арыгінальны. Дырэктар адной фірмы заўважыў, што са службой карты знікла 4.000 рублёў. Пры гэтым, фірма не рабіла выдаткаў на такую суму, прынамсі, сам дырэктар на гэта распараджэння не даваў. Праўда .картай акрамя яго карысталася яшчэ некалькі давераных супрацоўнікаў. Карпаратыўныя разборкі паказалі, што ніхто з супрацоўнікаў таксама не траціў такія грошы.

Можна было б падумаць, што нейкая памылка, або ўвогуле містыка. Але калі разабраліся куды пайшлі грошы, то выявіўся і падазраваны. За 4.000 рублёў нехта купіў даспехі і зброю для свайго героя ў онлайн гульні. Вось тады і стала зразумела, што картка патрапіла ў рукі ўнуку аднаго з супрацоўнікаў. Ён не стаў адразу пералічваць грошы, а сфатаграфаваў карту і скарыстаўся ейнымі рэквізітамі праз некаторы час.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Даспехі ўнуку за кошт фірмы

Унучак якасна скарыстаўся дзядулінай службовай картай

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение