Так, вёска Кучыншчына Лёзненскага раёна аказалася амаль адрэзаная ад цывілізацыі. Але пра гэта МНС ужо распавядала, затое цяпер апублікавала фотаздымак. Вось так цяпер выглядае дарога ў вёску, людзі могуць перасоўвацца толькі па падвясным пешаходным мосце.
А так выглядае затоплены мост каля вёскі Асіпенкі таго ж раёну. Так разлілася невялічкая рачулка Чэрніца. мясцовым даводзіцца ездзіць у аб'езд, таму сітуацыя не такая кепская як у Кучыншчыне.
Таксама затапіла значны кавалак дарогі ў Сененскім раёне каля вёскі Александрыя. Яе фотаздымку ратавальнікі не публікуюць.
Усе названыя рэчкі адносяцца да басейну Дзьвіны, але і рэкі Дняпра таксама разліваюцца зараз моцна. Проста пакуль меньш нашкодзілі.