Сыходзячы з інфармацыі, якую публікуе абласная міліцыя, можна сказаць, што ўвагу прыцягнула тое, што дарагі аўтамабіль маркі Порше стаяў у канаве на вуліцы Багдановіча ў Гразілаўцы. Такі новы аўтамабіль можа каштаваць некалькі дзесяткаў тысяч даляраў. А тут стаіць сабе ды яшчэ і памяты: пабітая фара, пашкоджаны бампер, адно з крылаў. Гэта прыцягнула ўвагу міліцыі, але, як аказалася, машына была не зусім безгаспадарчая. У аўто сядзеў малады
Акзалася, што ў папярэдні вечар хлопец бухаў з прыяцелем, бацька прыяцеля і быў уладальнікам аўтамабіля. Але ні сын уладальніка дарагога аўто. ні сам уладальнік не ведаў, што іх машынка пасля п’янкі прыяцеляў паехала пактацца. Машына пад кіраваннем п’янога маладзёна праехала па горадзе каля 5 кіламетраў і патрапіла як мінімум у адно ДТЗ.
Хлопцу цяпер панавешалі шмат парушэннў: у яго не было правоў, патрапіў у ДТЗ і не выклікаў ДАІ, катаўся за стырном п’яны. Але гэта яшчэ дробязь. На хлопца заведзена крымінальная справа за ўгон аўтамабіля.