МНС паведамляе пра незвычайны выпадак у пасёлку Байкал талачынскага раёна — гэта маленькі населены пункт каля вёскі Пярэвалачная. Вечарам 31 сакавіка тут сам сябе падпаліў безпрацоўны мужчына 1972 года нараджэння. Звычайна акт самаспалення людзі робяць на знак пратэста і таму ў публічных месцах. У дадзеным выпадку аніякай публічнасці не было — мужчына падпаліў на сабе вопратку на двары прыватнага дома.
Прычыну такой спробы суіцыду мы не ведаем. Ды і сам суіцыд аказаўся не паспяховым. Мужчына з апёкамі дастаўлены ў бальніцу.