18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Здарэнні

...Толькі цешацца

07.04.2023 15:13

1285 праглядаў, 0 каментароў

Канфлікты, якія даходзяць да суда

Не дарма народная прымаўка гаворыць: "Милые бранятся только тешаться". Канешне, не рэдка сямейныя сваркі (як і сваркі паміж не распісанымі сужыцелямі) даходзяць да непрыемнасцяў ды і ўвогуле можна гаварыць пра цэлую з'яву як сямейны гвалт. Але бывае, што канфлікты якія становяцца публічнымі выглядаюць дастаткова міла. Хаця, канешне, нікому не пажадаеш быць на месцы ўдзельнікаў канфлікта.

На днях у публічнай прасторы з'явілася пастанова суда Горацкага раёна пра адну з такіх амаль сямейных сварак. Мужчына і жанчына, якія пражываюць разам учынілі сварку прама каля крамы дзе, верагодна, нядаўна і пабывалі. Пры сварцы ў мужчыны ў раках быў пакет з прадуктамі. І калі аргуманты ды цярпенне мужчыны скончыліся, ён прымяніў пакет, ударыўшы ім жанчыну. З судовай пастановы вынікае, што абодва бакі канфлікта былі цвярозымі. Тым не меньш жанчыну прызналі пацярпелай і за ўдар яе пакетам мужчына атрымаў штраф у дзве базавыя велічыні.

Яшчэ больш арыгінальнае фізічнае ўздзеянне ў выніку сямейнай спрэчкі адбылося ў суседнім Талачынскім раёне. Тут таксама ўсё пачалося з бытавой спрэчкі, хаця мужчына паводле суда быў выпіўшы. Пачалося са спрэчкі, а скончылася тым, што мужчына прымяніў да жанчыны... мухабойку! Гэтым рэдкім сёння прадметам ён ударыў сваю сужыцельніцу "у вобласць твару" і атрымаў за такое ўдзеянне 10 базавых велічыняў штрафу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ...Толькі цешацца

Канфлікты, якія даходзяць да суда

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение