Учора (15 красавіка) ў другой палове дня на вуліцы Задняпроўскай у Першым Мікрараёне суседзі па шматпавярховіку пачулі пах дыма. Але калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, то адразу нічога не заваўважылі, ні вагню, ні моцнага задымлення, акрамя таго самага паху дыму. Кватэру з якой ішоў пах вылічылі хутка, а калі патрапілі ўнутар, то пабачылі страшнае...
У кватэры без прытомнасці ляжалі маладая 27-гадовая жанчына і яе 5-гадовы сын. Хуткая дапамога спрабавала дапамагчы, правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але ж было позна. Абодва памерлі.