18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Сабака бывае кусачай

21.04.2023 14:20

1774 прагляду, 0 каментароў

Папярэджаннямі караюць гаспадароў за непаслухмяных гадаванцаў

Вясной сабакі становяцца трохі больш агрэсіўнымі, асабліва калі гаспадары не даглядзелі свайго любімца. І за паводзіны сабакаў караюць іхных гаспадароў. Нам стала вядома пра некалькі судоў у нашым рэгіёне па такіх справах. Так, напрыканцы сакавіка ў прыватным сектары Оршы сабака без намордніка і ашыйніка бегала па дваравой тэрыторыі і сустрэлася з суседскім пеўнем. Канешне пры такой сустрэчы чатырохлапы ўзгадаў, што ён ад прыроды драпежнік. Певень, здаецца, нічога не паспеў узгадаць - для яго жыцця гэтая сустрэча стала ракавой. Жыццё птушкі ацанілі ў 30 рублёў, але суд вырашыў не караць гаспадара сабакі і выпісаў толькі папярэджанне.

У другім выпадку аўчарка без намордніка і іншых патрэбных сабачых аксэсуараў укусіла маленькага той-тэр'ера. Калі вы ўзгадаеце памеры аўчаркі і той-тэр'ера, то зразумееце, што ўкус такі мог стаць для маленькага смяротным. Пашкоджанні Тойчыка ацанілі ў 115 рублёў, але, зноў жа, гаспадара аўчаркі пакаралі толькі папярэджаннем.

А ў Лёзненскім раёне сабака накінулася да суседскую авечку. Пашкоджанне аўцы ацанілі ажно ў 300 рублёў, але ж гаспадар кусакі таксама аддзелаўся папярэджаннем.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сабака бывае кусачай

Папярэджаннямі караюць гаспадароў за непаслухмяных гадаванцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение