У прынцыпе, выпіўшых за стырном ловяць часта і гэта была б не навіна, калі б гаворка ішла не пра кіроўцу фуры. Уявіце сабе, сама машына важыць некалькі тон, плюс груз, плюс хуткасць, якую машына развівае на трасе. Гэта ўжо не кіроўца, а самазабойца, як мінмум. Як бы хто ні ставіўся да "даносаў" у міліцыю, але ў дадзеным выпадку гэта было апраўдана: нехта заўважыў стан кіроўцы і паведаміў у міліцыю. Па такой наводцы фуру і спынілі.
Толькі гэта яшчэ не ўсё. КІроўца кепска рэагаваў на патрабаванні ДПС адчыніць дзверы, а потым, аказалася, і выйсці з машыны не змог ці не захацеў. У выніку выкалуплівалі п'янога з кабіны сілай.
Два пратаколы склалі на кіроўцу з Гродненскай вобласці: кіраванне транспартам у п'яным стане і непадпарадкаванне міліцыі.