Падчас сумеснай аперацыі супрацоўнікаў наркакантролю Віцебска і Воршы ў абласным цэнтры затрымалі дваіх жыхароў Расеі. Пры іх і ў здымнай кватэры выяўлена больш за кілаграм мефедрону.
«Тавар» падазраваныя павінны былі раскласці па тайніках у Віцебску.
Устаноўлена, што затрыманыя некалькі месяцаў працавалі на інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў, робячы закладкі ў паўночным рэгіёне і ў Брэсцкай вобласці.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за збыт наркотыкаў. Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, паведамілі сілавікі.