Жанчына-пенсіянерка пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на вуліцы Якубоўскага. Гэты пешаходны пераход дастаткова спакойны - машынаў на гэтай дарозе ў прынцыпе не шмат. Але ў гэтым і каварнасць дарогі. Не маючы перашкодаў, кіроўцы тут, бывае, моцна разганяюцца. Падобна, што сітраэн па гэтай прычыне і не паспеў затармазіць.
У выніку жанчына, якая нарадзілася яшчэ да вайны (ёй 84 гады), атрымала траўмы.