У Вусце быў цялятнік зроблены з бетона, але да яго невялікая прыбудова 6х30 метраў. Тут знаходзіліся маленькія цяляткі, узрост якіх 5 месяцаў. Днём 30 красавіка гэтая прыбудова загарэлася. Хаця супрацоўнікі выклікалі ратавальнікаў, але ж пэўныя мерапрыемствы распачалі і самі. Яны змаглі эвакуяваць з будынка 60 цялятаў.
І правільна, што эвакуявалі, бо драўляная прыбудова згарэла поўнасцю. Крыху аказаўся пашкоджаным і асноўны цялятнік - вагонь пашкодзіў 20 квадратных метраў шыфернага даху.