«Спорцікі» — гэта назва новай крымінальнай з’явы ў Беларусі. Так называюць удзельнікаў бандаў, якія рэгулююць бізнэс нарка-крамаў. Працуе гэта прыблізна так: праз тэлеграм інтэрнэт-крамы забароненых рэчываў знаходзяць «аптовых» гандляроў, якія выконваюць функцыю закладчыкаў. Яны разносяць наркотыкі ў схованкі, але бывае, што нейкі такі кур’ер выконваю справу не надта добра, напрыклад, зажме дозу сабе. І тады крамы звяртаюцца да «спорцікаў». Іх задача — знайсці такога кур’ера і як мага больш жорстка пакараць яго.
Вясной 2020 года аднаму
Новая банда паспела арганізаваць некалькі нападаў на правініўшыхся кур’ераў, прычым ахвярамі разборак станавіліся не толькі кур’еры, але і тыя хто выпадкова аказаўся побач з імі. Распаравы былі вельмі жорсткімі, даходзіла да таго, што чалавек губляў прытомнасць. Тады яго адкачвалі і прымушалі на відэа запісваць выбачэнні перад нарка-гандлярамі (нешта гэта нагадвае). Жарсткасць была такой, што следчыя на ўсялякі выпадак адправілі маладзёнаў на псіхіятрычную экспертызу.
Можа нехта хацеў бы абараніць хлопцаў, маўляў, яны ж змагаліся з наркотыкамі, хай сабе і сваімі метадамі. Але, як высветлілася, да наркотыкаў яны таксама мелі цікавасць. Прынамсі бандзе прыпісваюць два артыкулы крымінальнага кодэксу: захоўванне наркотыкаў і збіццё людзей.
Хаця ў банды было не мала заказаў, але зарабіць яны паспелі не так і шмат: 1755 рублёў давялося падзялець на ўсіх чатырох удзельнікаў банды. А тэрмін, відавочна, будзе багаты ў тым ліку і таму, што гэта першы суд над «спорцікамі», якія сталі масавай з’явай.
Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале публікуе відэа катаванняў, але яно рэальна жорсткае і мы не публікуем яго з этычных прычынаў.