Пажар распачаўся на Старой Усходняй, на вуліцы Калініна 12 траўня каля 15 гадзін. У прыватным старым доме пражывалі два браты - абодва 1973 года нараджэння. Абодва злоўжываюць алкаголем, прынамсі, так пра іх сказалі суседзі. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, то дом ужо моцна выгарэў і ў яго ўжо абваліўся дах, але ж браты змаглі самі своечасова сыйсці з памяшкання. Здавалася б, можна было б выдыхнуць з палёгкай. Але калі пажар быў ужо патушаны і людзі змаглі патрапіць у руіны дома, то на крэсле пад абломкамі даху знайшлі труп. Труп быў так моцна абгарэлы, што пакуль не зразумела не толькі хто гэта загінуў, але нават якога полу быў той хто загінуў.
Прычына пажару таксама пакуль не вядомая.