18:00

+9

4 м/с

991 гПа

21:00

+8

2 м/с

992 гПа

00:00

+6

3 м/с

993 гПа

03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

2 м/с

995 гПа

Орша, Палітыка

Арыштавалі і забралі тэлефон

15.05.2023 19:04

1354 прагляду, 0 каментароў

Аршанца пакаралі за беларускія нацыянальныя сімвалы.

Улады працягваюць пераслед грамадзян Беларусі за патрыятычныя лозунгі і сімволіку. Суддзя суда Аршанскага раёна і Воршы Юлія Вяршыніна 5 траўня разгледзела ў адкрытым судовым паседжанні справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных ч.1 арт.24.23 і ч.2 арт.19.11 КаАП у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Сытава.

Суд знайшоў, што цягам двух гадоў мужчына бесьперапынна праводзіў не дазволены ўладамі пікет і распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы. За гэтыя дзеі суддзя пакарала Віталя арыштам на 15 сутак і канфіскавала тэлефон, піша «Віцебская Вясна».

У працэсе суда высветлілася, што Сытаў захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-старонкі з назвай «STOP LUKA», якая ў сакавіку 2022 года была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ён жа, у перыяд часу з лістапада 2020 г. па цяперашні час без дазволу Аршанскага райвыканкама публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, прыняў удзел у пікетаванні, што выявілася ў публікацыі ў «Тэлеграм» выявы ў выглядзе палотнішча ў танах бел-чырвона-белага колеру з надпісам «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ». Для гэтага правапарушэння ён выкарыстоўваў прыналежны яму тэлефон.

Гэтыя звесткі былі зафіксаваны ў рапарце оперупаўнаважанага ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь і перададзены ў суд у выглядзе двух пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Арыштавалі і забралі тэлефон

Аршанца пакаралі за беларускія нацыянальныя сімвалы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение