Першай справай Лукашэнка наведаў завод Легмаш. Справа ў тым, што завод у сакавіку фармальна стаў дзяржаўным. Раней ён належыў «Металургічнай кампаніі», то бок кіраваўся дзяржавай праз названую кампанію. Цяпер акцыі завода перайшлі непасрэдна дзяржаве. Гэта было звязана з тым, што завод атрымаў расейскія вайсковыя заказы, але пакуль не можа наладзіць паўнавартаснае іх выкананне. Па-сутнасці, Лукашэнка аглядае новую ўласнасць.
Апошнія некалькі год візіты Лукашэнкі ў Оршы сталі вельмі фармальнымі і сумнымі. Але на гэты раз не абыйшлося без забаўнага. Калі крыху перафразіраваць дзяржаўныя выданні, то Лукашэнку на Легмашы прадэманстравалі новую прадукцыю, якая стала вынікам калабарацыі «прамысловых гігантаў» МТЗ і «Гарызонт». Але прадэманстравалі не новы тэлевізар ці трактар, а звычайную ручную сякеру. Гэта падаецца праўладанымі СМІ як вялікае дасягненне.