15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Палітыка

А ці шкада вам іх?

31.05.2024 09:58

826 праглядаў, 0 каментароў

У рэдакцыі спрэчка, а як лічыце вы?

Учора стала вядома, што прыхільнік палітычных рэпрэсіяў Мікалай Петрушэнка сам пацярпеў ад рэпрэсіяў. Ды не проста пацярпеў, а ледзь не загінуў з-за ўмоваў утрымання, якія сталі звыклымі для палітычных арыштантаў. Унутры нашай рэдакцыі гэтая навіна выклікала маральную спрэчку. З аданго боку, Петрушэнка таксама чалавек, грамадзянін і правы чалавека ды законы павінны рспаўсюджвацца і на яго. Адпаведна, ён таксама ахвяра рэпрэсіяў і не важна, што ў 2020 годзе ён стаў на бок прыхільнікаў рэпрэсіяў.

З іншага боку, Петрушэнка - паводле злітых базаў МУС і КДБ - сам даносіў на людзей, якія маглі стаць ахвярамі рэпрэсіяў. Нагадвае 1930-я гады. Калі тыя хто непасрэдна расстрэльваў людзей потым самі былі расстраляныя, або пайшлі ў ГУЛАГі ў нечалавечыя ўмовы.

Дэбаты не скончыліся нічым. Тым больш, што на нашу рэдакцыю Петрушэнка таксама рабіў даносы і мы заангажаваныя ў пытанне.

Увогуле рэпрэсіі супраць прыхільнікаў рэпрэсіяў ужо не навінка - у Віцебску штрафавалі і арыштоўвалі ўжо некалькі чалавек, якія выступалі за палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да праціўнікаў уладаў. І працэс іх пакарання, бачна, набірае абароты.

Таму нам стала цікава вашае меркаванне. Выкажыцеся ў апытанні на галоўнай старонцы сайта, ці шкада вам тых хто выступаў за рэпрэсіі, але сам стаў ахвярай рэпрэсіяў. Нагадем, што сайт даступны на тэрыторыі Беларусі праз сэрвісы ВПН. Але на некаторых старонках у нашых сацыяльных сетках мы прадублюем апытанне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А ці шкада вам іх?

У рэдакцыі спрэчка, а як лічыце вы?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение