18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1004 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1000 гПа

06:00

-6

7 м/с

997 гПа

Орша, Палітыка

Гняўко прызналі палітвязнем

15.06.2024 16:50

653 прагляду, 0 каментароў

Асуджаны на 4,5 года за абразу Лукашэнкі.

Сяргея Гняўко з Воршы афіцыйна прызналі палітычным зняволеным. Гэты статус азначае ў міжнародных інстанцыях, што крымінальная справа супраць чалавека з ім была ініцыяваная не праз парушэнне ім закону, а праз палітычны пераслед, помсту, расправу.

Гняўко атрымаў другі запар тэрмін. Ягоную справу разгледзелі ў судзе Аршанскага раёна і Воршы чацвёртага чэрвеня. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна.

Першы раз Сяргея Гняўко асудзілі па гэтым жа артыкуле, але па першая яго частцы. Працэс тады адбываўся не ў Воршы, а ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Менску 5 траўня. Прысуд невядомы, аднак у большасці выпадкаў за абразу Лукашэнкі людзей пазбаўляюць волі.

Як цяпер прынята ва ўладаў, афіцыйна імя асуджанага ў публікаваных у сеціве дакументах не прапісваецца. Але пад апісанне якраз трапляе 47-гадовы Сяргей Леанідавіч Гняўко. Ён часта ездзіў на заробкі ў расейскі Санкт-Пецярбург.

Суд «высветліў», што Сяргей Гняўко, як асоба, раней судзімая за публічную абразу Лукашэнкі і дастаўленая ў спэцізалятар Аршанскага РУУС за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 19. 1 КаАП (дробнае хуліганства), нібыта «знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення».

Аршанец ў прысутнасці супрацоўнікаў АУС і работніка спецізалятару нібыта «публічна вымавіў выказванне, якое змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, у адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў». Якія доказы гэтаму, апрача паказанняў зацікаўленых асоб (сілавікоў) былі прад’яўленыя суду — невядома, як невядома, ці былі яны.

Суд прызнаў Сяргея Гняўко вінаватым і на падставе ч.2 арт. 368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

Па сукупнасці прысудаў да прызначанага пакарання суд часткова далучыў неадбытае пакаранне па папярэднім прысудзе і канчаткова прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гняўко прызналі палітвязнем

Асуджаны на 4,5 года за абразу Лукашэнкі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение