18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Сямейны, але жаночы гвалт

17.05.2023 13:04

1367 праглядаў, 0 каментароў

Жанчына пакалечыла ўласнага мужа

Калі мы гаворым пра сямейны гвалт, то звычайна ўяўляем мужа-алкаголіка, які збівае жонку і мучае дзяцей. Але ж бывае і зусім па іншаму. Так, у суседніх Горках нядаўна адбыўся суд, які тычыцца падзеяў, якія адбыліся яшчэ ў верасні 2021 года. Чаму так доўга справа не даходзіла да суда? Бо ў суд падаў не пацярпелы бок, аФанд сацыяльнай абароны насельніцтва, які выплочваў бальнічны і цяпер запатрабаваў кампенсацыі гэтых грошай.

А адбылося ўсё дастаткова з банальнай сітуацыі: муж прыйшоў дадому выпіўшы. Бывае такое, што жанчыны кепска ўспрымаюць выпіўшых мужэй, так было і гэты раз. Цвярозая жанчына накінулася на п'янога мужа, учыніла яму скандал, які перарос у рукапрыкладства. Спачатку прасвісцела традыцыйная аплявуха, але гэтага падалося мала - муж жа не працверазеў. І тады яна заехала яму кулаком у вока. Працытуем дыягназ, які праз некаторы час паставілі дактары: "причинено проникающее роговично-склеральное (граница между внешней прозрачной частью и наружной плотной оболочкой) ранение правого глазного яблока с выпадением

внутриглазных оболочек, с последующим его удалением и полной потерей зрения на данный глаз".

Фактычна жанчына зрабіла сваёго мужа інвалідам. У выніку суд пастанавіў кампенсаваць крыху меньш за 300 рублёў.

Канешне, гэта не адзіны выпадак агрэсіі жанчынаў супраць мужчынаў. Прыблізна ў тыя ж дні - канец красавіка - пачатак траўня гэтага году ў Горках разглядалася яшчэ адна справа дзе жанчына пабіла мужчыну. Але бойка скончылася без сур'ёзных траўмаў і таму жанчына атрымала толькі невялікі штраф у дзве базавыя велічыні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сямейны, але жаночы гвалт

Жанчына пакалечыла ўласнага мужа

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение