Каля 16 гадзін сёння - 19 траўня - на вуліцы Леніна каля Дома культуры Перамога адбылася аварыя. Пад колы транспарта патрапіла жанчына, на выгляд каля 50 гадоў. Асаблівасць аварыі ў тым, што транспарт быў не легкавушкай, а паўнавартасным аўтобусам, які ехаў па прыгарадным маршруце. Жанчына адназначна атрымала траўмы, але пакуль не будзем рабіць паспешных высноваў. Чакаем падрабязнай інфармацыі ад ДАІ.
Яшчэ пра адну аварыю паведамілі нашыя чытачы. У раёне Чаромушак каля крамы "Алмі" легкавы аўтамабіль збіў роварыста-падлетка. Але па ўзаемнай згодзе ДАІ выклікаць не сталі. Таму афіцыйнага падцверджання гэтай інфармацыі ў нас пакуль няма.
Таксама ўчора на вуліцы Магілёўскай сутыкнуліся дзве легкавушкі. Фота для прэўю менавіта з гэтай аварыі.