Нагадаем, што ўчора на названын скрыжаванні 53-гадовая жанчына патрапіла пад рэймавы прыгарадны аўтобус "Нёман". Прычым патрапіла пад колы ў літаральным сэнсе. На відэа бачна, што жанчына адразу пасля аварыі ляжыць паміж пярэднімі і заднімі коламі аўтобуса. Гэта азначае, што жанчыну не проста збіў аўтобус, а яшчэ і праехаўся па ёй. Не дзіўна, што відавочцы паведамлялі пра кроў, якая ішла з рота ў жанчыны. Не дзіўна, што сёння раніцай нам паступіла паведамленне пра смерць жанчыны, дактары не змаглі яе ўратаваць. Але афіцыйнага падцверджання пакуль няма.
Дададзім, што аварыя адбылася на пешаходным пераходзе на які, пасля ліквідацыі перахода паміж прыпынкамі як небяспечнага, ідуць людзі, каб з аднаго боку вуліцы перайсці на другі.