Раней наш сайт паведамляў пра знікненне 11-гадовага Мікіты Алімава. Ён выйшаў са школы № 6, у раёне Ільнокамбіната, раніцай 20 траўня. Каля 9 гадзін ён выйшаў праз чорны ход з будынка установы адукацыі і больш яго ніхто не бачыў.
Хлопчык жыве не з бацькамі, а ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.
Аднак, як паведаміла міліцыя сёння, яе супрацоўнікам удалося ўстанавіць месцазнаходжанне хлопца. Ягонаму жыццю нічога не пагражае.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не першае падобнае знікненне хлопчыка.