21:00

+6

2 м/с

992 гПа

00:00

+6

3 м/с

993 гПа

03:00

+5

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

2 м/с

995 гПа

09:00

+9

3 м/с

997 гПа

Орша, Палітыка

Перыяд Ісачэнкі

30.05.2023 20:20

1540 праглядаў, 0 каментароў

Ці запомніцца папярэдні мэр аршанцам?

Ігар Ісачэнка пракіраваў раёнам крыху меньш за пяць гадоў: быў прызначаны ў жніўні 2018 года, а сыйшоў у траўні 2023. Сказаць, што ён нечым запомніўся складана. На яго час прыпалі масавыя пратэсты, якія моцна змянілі краіну і палітычныя рэпрэсіі, якія і зараз не скончыліся. Таксама на яго ж час прыпала праграма "Пад'ёма Аршаншчыны з руінаў і попелу", якая фактычна аказалася правальнай, прынамсі эканамічнага эфекту да гэтае пары не дала хаця прыцягнула ў наш горад пад мільярд даляраў. Асаблівасць Ісачэнкі была толькі ў тым, што ў адрозненні ад папярэднікаў ён мала з'яўляўся на публіцы, рэдка выступаў, а калі выступаў, то не казаў нечага запамінальнага. У прынцыпе, у гэтым няма нічога кепскага, але з-за гэтага дастаткова цяжка расказаць нешта добрае ці кепскае пра яго як пра кіраўніка.

Па вялікім рахунку, калі б не фальсіфікацыя выбараў і рэпрэсіі, то яго час мог бы запомніцца дастаткова спакойным узаемадзеяннем улады і грамадства. Ісачэнка не патрапляў у скандалы, не канфліктаваў, прынамсі, на публіку гэтыя канфлікты так і не вылезлі. Ды і прыцягненне грошай у рамках праграмы "З руінаў і попелу" хаця і не прынесла чаканага эфекта ўсё ж такі дапамагла палепшыць сацыяльную інфраструктуру: былі адрамантаваныя дамы культуры, нарэшце запусцілі бальніцу імя Сямашка і г.д.

Куды далей прызначаць Ісачэнку пакуль не вядома. Чалавек ён не стары - вясной споўнілася 54 гады і на пенсію яму пакуль рана.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Перыяд Ісачэнкі

Ці запомніцца папярэдні мэр аршанцам?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение