21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

3 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

994 гПа

09:00

+9

4 м/с

995 гПа

Орша, Здарэнні

Ашукалі на 34 тысячы

06.06.2023 12:44

2143 прагляду, 0 каментароў

56-гадовага аршанца падманулі на буйную суму.

Аршанец страціў 34 тысячы рублёў пасля размовы з ашуканцамі, піша міліцыя. Чарговай ахвярай ашуканцаў стаў 56-гадовы працоўны.

Зламыснікі выйшлі з ім на сувязь праз месэнджэр днём 2 чэрвеня. Мужчыну напалохалі ўзятым на яго імя крэдытам, а таксама ўцечкай яго персанальных дадзеных. Далей яму прапанавалі спосаб ануляваць пазыку, а таксама дапамагчы злавіць зламыснікаў.

Аршанец усталяваў на мабільны тэлефон праграму аддаленага доступу — і яго рэквізіты апынуліся ў руках злачынцаў.

Усяго аршанец страціў 34 тысячы рублёў.

Міліцыя чарговы раз папярэджвае — работнікі банкаў ніколі не выкарыстоўваюць месэнджары для апрацоўкі персанальных дадзеных кліента. Усю інфармацыю трэба спраўдваць у дырэкцыі банку. Нельга паддавацца на размовы з незнаёмымі людзьмі ў інтэрнэце ці па тэлефоне, нават калі яны называюць сябе прадстаўнікамі банку ці нейкіх іншых органаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ашукалі на 34 тысячы

56-гадовага аршанца падманулі на буйную суму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение