Першая аварыя пра якую мы можам распавесці адбылася 6 чэрвеня каля 12 гадзін. Адна легкавушка не своечасова затармазіла і ўехала ў багажнік другой. Адбылося гэта на скрыжаванні Пагранічнай і Міра, але не пад "Бутэлечным горлышкам".
Другая аварыя адбылася на прашпекце Тэкстыльшчыкаў. Падобна на тое, што тут адна легкавушка спрабавала павярнуць ды кіроўца не разлічыў дыстанцыю з іншым ехаўшым аўтамабілем.