Гаворка ідзе пра ўчорашні - 13 чэрвеня - выпадак. На прыпыначным пункце Соненчы загінула 66-гадовая жадовая жанчына. Сёння з'явіліся некаторыя падрабязнасці здарэння. Жанчына разам з мужам вярталася з лецішча - каля Сонечнага велізарны дачны пасёлак і пара мела лецішчы ў бараньскай частцы мястэчка. Зараз, з-за сезоннга рамонту чыгуначных шляхоў, цягнікі ходзяць не па тых шляхах як прывыклі дачнікі і цяпер перад прыездам электрычкі можна бачыць як пажылыя людзі масава перабягаюць чыгунку перад цягнікамі, калі становіцца зразумела дзе ён спыніцца.
Жанчына з мужам таксама ірванулі праз шляхі з клункамі. Муж паспеў выбегчы на перон, а жанчыне не хапіла пару крокаў калі электрычка трагічна сутыкнулася з ёй.