Здарэнне адбылося яшчэ 14 чэрвеня ў адной з вёсак Дубровенскага раёна. 65-гадовы сужыцель (грамадзянскі муж) пацярпелай сеў за стырно трактара, завёў яго і сабраўся ехаць. Але ж у пэўны момант мужчына вывярнуў стырно, неяк крутануўся і ў гэты момант яго нага з педалі счаплення саскочыла і трактар ірвануў. Машына паехала заднім ходам, а ззаду паміж самі трактарам і прычэпам стаяла 57-гадовая жанчына, якую і прыдушыла тэхнікай.
Жанчына выжыла, але з сур'ёзнымі траўмамі патрапіла ў бальніцу.