Гаворка ідзе пра пастаноўку оперы па матывах "Дзікага палявання караля Стаха", якую зараз рыхтуе "Свабодны тэатар" у Лондане. Зараз рэпетыцыі адбываюцца ў Варшаве, а бліжэй да восені перамесцяцца ў сталіцу Вялікабрытаніі дзе і будзе прэзентацыя. Колькі адбудзецца прэм'ерных паказаў пакуль не ведае ніхто, але тое як актыўна сёння раскупаюцца квіткі паказвае, што "Кароль Стах" можа стаць папулярнай операй на Англійскай сцэне.
Дапамагае папулярнасці і тое, што прэм'ерныя паказы плануюць наведаць прадстаўнікі англійскай каралеўскай сям'і. А на днях стала вядома, што адзен з прэм'ерных паказа наведае сам кароль Вялікабрытаніі Чарльз Трэці. Раней спектакляў па матывах беларускіх аўтараў у Вялікабрытаніі не ставілася.